ЗША. Першыя пратэсты супраць Абамы

Нарэшце Барак Абама стаў выклікаць у сваіх грамадзян не толькі захапленне, але і крытычную рэакцыю.

Нарэшце Барак Абама стаў выклікаць у сваіх грамадзян не толькі захапленне, але і крытычную рэакцыю.
Першымі, хто паўстаў супраць Абамы, сталі праціўнікі правоў жанчын на аборт. Іх прымусіла выйсці на вуліцы ідэя прэзідэнта прызначыць Кэтлін Себеліус, губернатара штату Канзас, на пасаду міністра аховы здароўя. Губернатар Канзасу вядомая як паслядоўны прыхільнік лозунгу аб правах цяжарнай жанчыны на выбар — нараджаць ці не. Гэтага аспекту, на думку кансерватыўных арганізацый, дастаткова, каб адмовіць Кэтлін у праве займаць важную пасаду ў федэральным урадзе. Паколькі апошняе рашэнне наконт кандыдатуры на пасаду міністра ў Штатах прымае не кіраўнік выканаўчай улады, а Сенат, праціўнікі абортаў распачалі нацыянальную кампанію, удзельнікі якой патрабуюць ад сваіх сенатараў галасаваць супраць Кэтлін. На думку каталіцкай арганізацыі “Pooeration Rescue, якая каардынуе акцыю, учынак Абамы дэманструе яго сапраўдную ліберальную сутнасць. Падчас выбараў Абама больш асцярожна казаў пра права на аборты, даючы зразумець, што гэта “праблема маральнага вымярэння.
Па матэрыялах “Rzechpospolita (Польшча)