ЗША расследуе прыхаванае фінансаванне Расіяй еўрапейскіх партый

Дырэктар амерыканскай выведкі Джэймс Клепер атрымаў ад кангрэсу ЗША ўказанне правесці маштабнае расследаванне пра прыхаванае фінансаванне Расіяй еўрапейскіх палітычных партый за апошнія дзесяць гадоў.



76fa461d_3d18_4ce4_bf66_5e67dcb61ad4_w640_r1_s_cx0_cy9_cw0.jpg

Джэймс Клепер

Пра гэта ў нядзелю, 17 студзеня, піша брытанская газета "The Telegraph" са спасылкай на крыніцу ў брытанскім урадзе.

У Вашынгтоне занепакоеныя тым, што Масква хоча скарыстацца раз'яднанасцю ў Еўрасаюзе дзеля таго, каб падарваць актыўнасць NATO, заблакаваць праграмы супрацьракетнай абароны ЗША і адклікаць санкцыі, накладзеныя краінамі Еўропы, адзначае "The Telegraph".

Выведка ЗША будзе высвятляць, ці фінансуюць расійскія спецслужбы еўрапейскія партыі і арганізацыі з намерам «падрыву палітычнай згуртаванасці».

Газета адзначае, што Расея спрабуе ўзмацніць свой уплыў у Францыі, Нідэрландах, Вугоршчыне, Аўстрыі і Чэхіі.

"The Telegraph" удакладняе, што крыніца адмовілася назваць, якія менавіта партыі могуць фінансавацца Расіяй. Але газета адзначае, што пад расійскі ўплыў маглі трапіць ультраправыя еўрапейскія партыі, такія як французскі «Нацыянальны фронт», які атрымаў у 2014 годзе крэдыт на 9 мільёнаў еўра ў расійскім банку.

 

www.svaboda.org