Самазванцы-«міратворцы»: растоўская камандзіроўка далёкаўсходняй 70-й АМСБр

Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm працягвае адсочваць сітуацыю ў памежных з Данбасам раёнах Растоўскай вобласці, дзе сканцэнтраваная адна з наймагутных ударных груповак расійскіх сілаў, скіраваных на Украіну. 



1234_642x336.jpg

Падчас планавага маніторынгу ў раёне Кузмінскага палігону Растоўскае вобласці выяўленае тактычнае падраздзяленне з складу 70-й АМСБр з Прыморскага краю РФ, якое пазіцыянуе сябе як «Міратворчыя Сілы».

З пачаткам расійскай агрэсіі супроць Украіны InformNapalm яшчэ ўлетку-ўвосень 2014 года адным з першых выявіў дадзеныя што да складу расійскай групоўкі сілаў уварвання, сканцэнтраванай у Растоўскай вобласці РФ. Менавіта тактычныя падраздзяленні (Р/БТГр — ротных або батальёна-тактычных групаў) растоўскае групоўкі расійскае камандаванне выкарыстоўвала для вырашэння баявых задачаў на Данбасе ў тыя крызавыя моманты, калі трэба было зрабіць пералом, што неаднаразова было даказанае ў нашых OSINT-раследаваннях.

Але, нягледзячы на адноснае зацішша і змену тактыкі вядзення вайны на Данбасе (выкарыстанне расійскіх вайскоўцаў, уведзеных у склад НЗФ карпусоў «ДНР/ЛНР» аб’яднаных расійска-сепаратысцкіх сілаў), расійскія вайскоўцы працягваюць трымаць у баявой варце ў Растоўскае вобласці магутную ўдарную групоўку. Асноўнымі месцамі дыслакацыі тактычных групаў групоўкі з'яўляюцца базавыя лагеры, разгорнутыя ў ваколіцах палігонаў Кадамаўскі і Кузьмінскі, таксама ў раёне Каменска і Мілерава.

У выніку выведкі адкрытых крыніцаў у раёне Кузьмінскага палігону ў Мяснікоўскім раёне Растоўскай вобласці ідэнтыфікаванае раней не зафіксаванае тактычнае падраздзяленне з складу 70-й асобнай мотастралковай брыгады Усходняй вайсковай акругі ЗС РФ. Падраздзяленне ў Растоўскую вобласць было перакінутае з Далёкага Усходу напрыканцы лістапада 2015 году. Меркаваны склад: батальёна-тактычная група ў складзе 3-га мотастралковага батальёну гэтага вайсковага злучэння, узмоцненага сродкамі артылерыі і танкамі.

informnapalm.org__wp_content_uplo_5a2ad3fbe7fddb33933c9b2c75d5f969.jpeg
informnapalm.org__wp_content_uplo_f976c47e7da46a776e0684519f3a99fc.jpeg

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_f546ad5e92364e922ea7f05e7797962b.jpeg

Гл. архівы на профілі вайскоўцаў 70-й АМСБр, якія знаходзяцца ў растоўскай камандзіроўцы: Эміль Губееў 123 і Андрэй Жэгалін  456.

Найбольш характэрным момантам, звязаным з «растоўскай камандзіроўкай» 70-й АМСБр, ёсць  тое, што падраздзяленне пазіцыянуе сябе як «Міратворчыя Сілы» (?), мае адпаведныя нашыўкі і сімболіку «МС» з сцягам ААН. Вось толькі незразумела, паводле якога мандату яны дзейнічаюць і што робіць брыгада ЗС РФ з Далёкага Усходу ў памежным з Украінай раёне. Лепей было б, каб Пуцін і Шайгу вырашалі ўласныя праблемы ў Прымор’і, якое Расія моўчкі і паэтапна саступае вялікаму суседу, ня маючы мажлівасці супрацьстаяць кітайскай эканамічнай і дэмаграфічнай экспансіі.

informnapalm.org__wp_content_uplo_c52252e28116284c4670a53977b7ea32.jpeg
informnapalm.org__wp_content_uplo_39b7052267ef6e00661aaac9376f6774.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_101b4446b6c3c8b33e0b5e20b441fc3d.jpeg

Нагадваем, што 70-я брыгада — не адзінае «міратворчае» злучэнне, якое мы выявілі ў кантэксце «растоўска-ўкраінскіх камандзіровак». Аднымі з пачынальнікаў «міратворчай місіі» на Данбасе з'яўляліся тактычныя групы самарскае 15-й АМСБр, якія імгненна, без усялякіх складанасцяў, ператвараліся з «МС» на баявікоў «наваросіі» — гл. “Мімікрыя 15-й АМСБр ЗС РФ пад "шахтароў Данбаса". Таксама праз “данбаскую” камандзіроўку масава прайшлі «міратворцы»-акупанты 7-й расійскай акупацыйнай вайсковай базы з г. Гудаўта (акупаваная Абхазія, Грузія), вайскоўцы якой да сённяшняга дня сумяшчаюць кантрактную службу ў ЗС РФ з падпрацоўкай у статусе баявікоў «ДНР».

informnapalm.org__wp_content_uplo_aa1945fc77d32088a48e96746d099ea3.jpeg

Даведка: 70-я асобная гвардзейская мотастралковая Духоўшчына-Хінганская ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі Красназнамённая ордэна Суворава брыгада, в/ч 24776 (Прыморскі край, г.Усурыйск, вул. Ленінградзкая, 41), у складзе 5-й агульнавайсковай Красназнамённай арміі (Штаб в/ч 06426, Прыморскі край, г.Усурыйск). Сфармаваная з складу падраздзяленняў 129-й кулямётна-артылерыйскай дывізіі ў снежні 2008 году. Заяўленая арганізацыйна-штатная структура злучэння: Упраўленне, 3 (магчыма 4) МСБ, стралковая рота снайпэраў, танкавы батальён, 2 самаходна-артылерыйскія дывізіёны, рэактыўны артылерыйскі дывізіён, супрацьтанкавы артылерыйскі дывізіён, зэнітны ракетны і зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізіёны, выведвальны батальён, рота БПЛА, інжынерна-сапёрны батальён, рота РХБА, батальён кіравання (сувязі), рота РЭБ, батарэя кіравання і артылерыйскай выведкі (начальніка артылерыі), узвод кіравання і радыёлакацыйнай выведкі (начальніка СПА), узвод кіравання (начальніка выведвальнага аддзялення), рамонтна-аднаўленчы батальён, батальён матэрыяльнага забеспячэння, каменданцкая рота, медычная рота, узвод інструктараў, узвод трэнажэраў, палігон, аркестр. Ва ўзбраенні: 41 адз. Т-72Б, 159 адз. МТ-ЛБ, 18 адз. БМ-21 «Град», 36 адз. 152-мм СГ 2С19 «Мста-С» і 2С3 «Акацыя», 18 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 12 адз. 100-мм гарматаў МТ-12 «Рапіра», 12 адз. самаходных ПТРК 9П148 «Конкурс», 11 адз. БТР-80, 4 адз. БРДМ-2, ЗРК 9К37 «Бук-М1» (1 адз. КП 9С470M1, 1 адз. СВМ 9С18M1 «Купал-М1», 6 адз. СВУ 9А310M1, 3 адз. ТЗМ 9А39), 6 адз. БМ 9А34 (35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ 23-14 «Шылка».


Матэрыял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расследавання міжнароднай валанцёрскай групай InformNapalm. Аўтар расследавання — Іраклі Камахідзэ.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org