ЗША. Вінтоўка супраць Абамы
Кіраўніцтва рэспубліканскай партыі ЗША ўзяло ўдзел у кангрэсе Нацыянальнай вінтовачнай асацыяцыі (NRA). NRA, сябрамі якой ёсць 47 тысяч чалавек, самая буйная ў ЗША арганізацыя, якая абараняе правы амерыканцаў свабодна набываць і трымаць дома зброю. Для іх гэта частка амерыканскай культуры. Прыезд на форум былога канкурэнта Абамы Джона МакКейна і новай зоркі на небасхіле рэспубліканскай палітыкі Майкла Стыла красамоўна сведчыць, наколькі важнай для партыі з’яўляецца NRA. Яе актывісты сапраўды проста рвуцца ў бойку.
Кіраўніцтва рэспубліканскай партыі ЗША ўзяло ўдзел у кангрэсе Нацыянальнай вінтовачнай асацыяцыі (NRA). NRA, сябрамі якой ёсць 47 тысяч чалавек, самая буйная ў ЗША арганізацыя, якая абараняе правы
амерыканцаў свабодна набываць і трымаць дома зброю. Для іх гэта частка амерыканскай культуры. Прыезд на форум былога канкурэнта Абамы Джона МакКейна і новай зоркі на небасхіле рэспубліканскай
палітыкі Майкла Стыла красамоўна сведчыць, наколькі важнай для партыі з’яўляецца NRA. Яе актывісты сапраўды проста рвуцца ў бойку. Прычына — намер Абамы штучна ўзняць кошты на
зброю, каб паменшыць маштаб яе продажу, што, натуральна, не падабаецца сябрам Асацыяцыі. Між тым, палітолагі раяць рэспубліканцам быць вельмі асцярожнымі ў кантактах з NRA. Грамадская супольнасць
неаднаразова ўскладала адказнасць за стральбу ў школах на NRA. Акрамя таго, у асацыяцыі вельмі шмат неадэкватных людзей экстрэмісцкіх поглядаў. Як заявіў адзін з аратараў, калі выступаў на канвенцыі:
“Толькі той урад добры, які баіцца свайго народу.
Па матэрыялах “USA Today (ЗША)