ЗША. За змену рэлігіі — смерць

Амерыканскае выданне «Pew Forum on Religion and Public Life», якое вывучае стан рэлігіі ў свеце, правяло аналіз заканадаўчых актаў ва ўсіх краінах на планеце, якія тычацца пытання змены рэлігіі.

Высновы цікавыя. У 20 краінах свету пераход у іншую канфесію караецца смерцю. Гэта тыя краіны, дзе дзяржаўнай рэлігіяй з’яўляецца іслам. Маюцца на ўвазе Егіпет, Ірак, Іарданія, Кувейт, Аман, Катар, Саудаўская Аравія, Судан, Сірыя, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Йемен, Афганістан, Іран, Малайзія, Пакістан, Маўрытанія, Нігер, Самалі, Мальдзівы і Каморскія астравы. Пры гэтым забаўна тое, што хадзіць на імшы іншых рэлігій або практыкаваць неісламскі культ, як правіла, не забараняецца. Проста забараняецца рабіць гэта публічна, што прымушае вернікаў іншых канфесій часам весці напаўпадпольнае жыццё.
Паводле амерыканскай прэсы