ЗША. Феміністкі супраць «Playboy»

Феміністкі ўсяго свету ў шоку ад панегірыкаў, якія атрымаў Х’ю Хефнер, заснавальнік часопіса «Playboy», які памёр ва ўзросце 91 года.

Фота: AFP/EastNew

Фота: AFP/EastNew

Шмат хто адзначыў пазітыўны ўнёсак нябожчыка ў культурную рэвалюцыю на Захадзе ў 60–70-я гады мінулага стагоддзя. Менавіта на старонках часопіса публікаваліся першыя артыкулы ў абарону сексуальных меншасцяў і правоў жанчын на аборты. Акрамя таго, рэдакцыя брала інтэрв’ю ў лідараў афраамерыканскага руху за грамадзянскія свабоды накшталт Марціна Лютэра Кінга або Малкальма Ікса.
Аднак ёсць і другі бок «Playboy». Якім бы значным не быў унёсак Хефнера ў прагрэс, гэта не кампенсуе выразнай арыентацыі «Playboy» на «задавальненне выключна мужчынскіх жаданняў у спалучэнні са здольнасцю жанчыны выконваць гэтыя жаданні».
Прасцей кажучы, Хефнер прапанаваў разглядаць жанчыну як аб’ект задавальнення.

Фота: Reuters

Фота: Reuters


Папулярнасць «Playboy» замацавала гэтае патрыярхальнае правіла ў заходнім соцыуме. «Мы дасюль не ведаем, як загасіць полымя, якое запаліў Х’ю Хефнер», — скардзіцца адна з актывістак амерыканскага феміністычнага руху.
Паводле амерыканскай прэсы