ЗША. Як маляваць свастыку?

Выбарчая кампанія Дональда Трампа, які агучваў шмат ксенафобскіх лозунгаў, стала імпульсам для актывізацыі праварадыкальнага руху ў Злучаных Штатах.

55_main.jpg


Гэта таксама выявілася ў росце колькасці нацысцкіх графіці па ўсёй краіне. Так, у габрэйскіх кварталах Нью-Ёрку зафіксавалі каля 60 падобных малюнкаў.
Гэта сумная з’ява выклікала заклапочанасць у грамадстве, аднак у масе негатыву некаторыя каментатары знайшлі і пэўны пазітыў.
Адзначаецца, што шмат з тых свастык не адпавядаюць канону нацысцкай эмблемы, крылы якой накіраваныя ў правы бок і звернутыя пад кутом у 45 градусаў. Замест гэтага неанацысты малююць нейкія жудасныя пародыі на нацы-сімволіку, якія часам выклікаюць смех.
Усё гэта дае падставу сцвярджаць, што апошняя генерацыя амерыканскіх нацыстаў, мякка кажучы, не вельмі адукаваная. Праўда, неадукаванасць цяперашніх праварадыкалаў, натуральна, не вырашае праблемы росту нацысцкіх поглядаў у ЗША.
Паводле амерыканскай прэсы