ЗША не прызналі Кітай рынкавай эканомікай
Урад ЗША публічна абвясціў аб сваёй пазіцыі і патлумачыў свае аргументы.
![2086936.jpg 2086936.jpg](/img/v1/images/2086936.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа афіцыйна адхіліла патрабаванне Кітая аб тым, каб яго разглядалі як "рынкавую эканоміку" ў адпаведнасці з правіламі глабальнага гандлю, што можа прывесці да ўзмацнення напружанасці паміж дзвюма найбуйнейшымі эканомікамі свету.
Як піша “Wall Street Journal”, ЗША падалі сваё рашэнне Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) у Жэневе ў сярэдзіне лістапада.
Падача ў СГА такога рашэння кажа пра тое, што ўрад ЗША публічна абвясціў аб сваёй пазіцыі і патлумачыў свае аргументы.
Эканамісты падлічылі, што рашэнне ЗША і Еўрасаюза разглядаць Кітай як нярынкавую эканоміку каштавалі кітайскім вытворцам мільярды долараў у экспарце.
У нядаўнім выступе прадстаўнік міністэрства гандлю Кітая Ван Хэцзюнь заявіў, што адмова ЗША прадаставіць статус рынкавай эканомікі Кітаю "падрывае сур'ёзнасць і аўтарытэт шматбаковых правілаў". Ён сказаў, што Пекін "распачне неабходныя меры для абароны пераваг кітайскіх прадпрыемстваў".
Раней Вялікабрытанія вылецела з пяцёркі найбуйнейшых эканомік свету.