ЗША. Краіна распадзецца на 11 дзяржаў?

Такую выснову можна зрабіць, прачытаўшы новую скандальную кнігу амерыканскага навукоўца Коліна Вударда

20151222211202001_hd.jpg

Колін Вудард (Colin Woodard) у сваёй кнізе пад назвай «Амерыканскія нацыі» налічыў на тэрыторыі ЗША 11 адметных культурных зон, на базе якіх ужо, маўляў, паўсталі асаблівыя нацыі.
Грунтам фармавання гэтых нацый, на думку навукоўца, сталі традыцыі першых каланістаў. Так, кальвіністы, якія першымі прыбылі на паўночны ўсход цяперашніх Злучаных Штатаў, заклалі прагматычны светапогляд сённяшніх жыхароў Нью-Ёрка.

woodards_map_of_america.jpg

Цікавая таксама выснова навукоўца пра тое, што ў будучыні людзі ў ЗША будуць імкнуцца ехаць туды, дзе ім камфортней. Гэта ўзмоцніць культурны код кожнай нацыі, але паступова ўсе яны так ці інакш будуць фармавацца вакол дзвюх ключавых — нацыя янкі (паўночны ўсход ЗША) і нацыя жыхароў поўдня (паўднёвыя штаты ).

this_map_shows_the_us_really_has_11_separate_nations_with_entirely_different_cultures.jpg


А вось аб'яднацца янкі і жыхары поўдня не ў стане, паколькі па сваіх каштоўнасцях гэта самыя палярныя нацыі ў ЗША.
Паводле амерыканскай прэсы