ЗША перакінулі ў Літву танкі і артылерыю ў рамках ратацыі амерыканскіх войск
Злучаныя Штаты завяршылі дастаўку ў Еўропу цяжкага ўзбраення і ваеннай тэхнікі для бранятанкавай брыгады, якая перакінутая на кантынент у рамках чарговай ратацыі амерыканскіх войск, паведаміла Еўрапейскае камандаванне арміі ЗША.
Ваенная тэхніка і ўзбраенне былі разгружаны з амерыканскіх транспартных караблёў ў літоўскім порце Клайпеда.
Усяго ў рамках аперацыі «Atlantic Resolve» ( "Атлантычная рашучасць") у Літву прыбылі 3,8 тысячы амерыканскіх вайскоўцаў, 80 танкаў «Abrams», 155-мм самаходных артылерыйскіх установак «Paladin», 130 баявых машын пяхоты «Bradley», 500 грузавікоў, 850 прычэпаў, 1,5 тыс. колавых аўтамабільных сродкаў і іншая тэхніка, паведаміла Камандаванне Арміі ЗША ў Еўропе.
З красавіка 2014 года ў рамках аперацыі «Atlantic Resolve», якая ажыццяўляецца пасля пачатку канфлікту на ўсходзе Украіны, у Літве для ўзмацнення ўсходняга флангу НАТА рэгулярна на ратацыйнай аснове размяшчаецца зменны кантынгент арміі ЗША.