ЗША прыраўнялі расіян да КНДР і ўвялі супраць іх новыя санкцыі

Шэраг расійскіх кампаній трапіў пад «карэйскія» санкцыі ЗША. З 1 чэрвеня Злучаныя Штаты ўвялі новыя абмежаванні супраць КНДР і таксама распаўсюдзілі гэтыя санкцыі на расійскі бізнэс.

sankc_russia.jpg


Гаворка пра тры кампаніі, якія працуюць у нафтагазавай галіне, а таксама пра прадпрымальніка Ігара Мічурына.
Усе рахункі і актывы гэтых прадпрыемстваў у ЗША замарожаныя, да таго ж амерыканскія кампаніі не маюць права весці з імі бізнэс.
Намеснік сталага прадстаўніка Расіі пры ААН Уладзімір Сафранкоў запатрабаваў ад ЗША тлумачэнняў з гэтай нагоды. Выступ Сафранкова прагучаў на пасяджэнні Савету Бяспекі ААН, дзе Расія прагаласавала за пашырэнне санкцыяў ААН супраць Паўночнай Карэі.
Расійскі МЗС ужо асудзіў гэтыя санкцыі, паведамляе ВВС.
Амерыканскі бок раней тлумачыў, што санкцыі супраць Паўночнай Карэі скіраваныя на адказныя за развіццё ядзернай праграмы КНДР ведамствы і кампаніі. А расійскі бізнэс можа быць уцягнуты ў схему абыходу гэтых санкцыяў.
euroradio.fm