ЗША — супраць рэферэндуму на Данбасе

Чарговыя спробы Расіі урэгуляваць данбаскі канфлікт па ўласным сцэнары былі адвергнутыя адміністрацыяй Злучаных штатаў.

vata_1.jpg


Адміністрацыя ЗША адвергла расійскую ідэю правядзення рэферэндума на ўсходзе Украіны - паведамляе TUT.BY. Мінскія пагадненні аб урэгуляванні канфлікту на Данбасе не перадугледжваюць такой опцыі — заявіў прадстаўнік Савета нацыянальнай бяспекі ЗША Герэт Маркіс у пятніцу 20 ліпеня, у Вашынгтоне. Ён таксама адзначыў, што рэферэндум на тэрыторыі Украіны, якая непадкантрольая ўраду ў Кіеве, у любым выпадку быў бы нелегітымным.
Амбасадар расіі ў ЗША Анатаолі Антонаў 20 ліпеня заявіў, што прэзідэнт Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трам падчас сустрэчы 16 ліпеня ў Хельсінкі абмеркавалі магчымасць правядзення рэферэндума ў Данбасе. Па словах Антонава, на саміце былі агучаныя канкрэтныя прапановы, аднак ён адмовіўся паведаміць дэталі.
МЗС Расіі падкрэсліў, што не будзе каментаваць гэтую інфармацыю.