ЗША, Вялікабрытанія і Францыя прапанавалі сваю рэзалюцыю Савета бяспекі ААН

У ёй асуджаецца ўсялякае выкарыстанне хімічнай зброі і прапануецца расследаваць інцыдэнт у сірыйскай Думе.

Фота: Reuters

Фота: Reuters


ЗША, Вялікабрытанія і Францыя прапанавалі Савету бяспекі ААН сваю рэзалюцыю па Сірыі. У гэтым дакуменце асуджаецца ўсялякае выкарыстанне хімічнай зброі і прапануецца правесці незалежнае расследавання інцыдэнту ў сірыйскім горадзе Дума, паведамляе tvr.by.
Таксама дакумент заклікае забяспечыць пастаўкі гуманітарнай дапамогі і спыненне агню.
Як паведамлялася раней, напярэдадні Савет бяспекі ААН адхіліў рэзалюцыю па Сірыі, якую прапанавала Расія. Афіцыйная Масква назвала ракетны ўдар заходніх саюзнікаў па Сірыі агрэсіяй і патрабавала неадкладна спыніць яе.
euroradio.fm