Журналістка Юлія Латыніна пакінула Расію
Журналістка Юлія Латыніна ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» распавяла, што з'ехала з Расіі пасля нападу невядомых на яе аўтамабіль.
У эфір яна выйшла па Skype. Па словах журналісткі, яна знаходзіцца разам з бацькамі за мяжой.
«Наўрад ці я збіраюся ў бліжэйшы час у Расію … Спадзявалася, што машына мая, якая была спаленая ў мінулую нядзелю, што яна загарэлася сама … Як высветлілася, яна была ўсё ж такі падпалена», — адзначыла Латыніна.
Яны падкрэслівалі, што «выходзіць, што нам спачатку далі панюхаць духоўнасці, а потым на нашу машыну сышоў жыватворны агонь».
Паводле яе слоў, інцыдэнт з аўтамабілем адбыўся, калі яна ўжо з'ехала з Расіі і дома былі толькі яе бацькі.
Раней Латыніна заявіла, што раніцай 3 верасня згарэў яе аўтамабіль. Яна ўпэўненая, што прычынай узгарання стаў падпал.
Паводле «Нашай Нівы»