Жывёла-талісман. Як жывуць коткі ў Кітаі
У Кітаі прынята лічыць: чым больш дарослая кошка, тым больш шчасця прыносіць яна сваім гаспадарам. Кошка – жывёла-талісман, і раней у кожнага кітайца ў хаце абавязкова была керамічная статуэтка кошкі. Паводле павер'яў, яна не толькі ўпрыгожвала дом, але і адганяла злых духаў ад яго насельнікаў.
![Падабранае з вуліцы шэсць гадоў таму кволае кацяня. Зараз гэта 8-кілаграмовы здаровы кот па мянушцы Цзунцзы Падабранае з вуліцы шэсць гадоў таму кволае кацяня. Зараз гэта 8-кілаграмовы здаровы кот па мянушцы Цзунцзы](/img/v1/images/dd833c7c08df41e2a23ae789000aabdd.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Падабранае з вуліцы шэсць гадоў таму кволае кацяня. Зараз гэта 8-кілаграмовы здаровы кот па мянушцы Цзунцзы
Медытаваць жыхары Кітая імкнуліся таксама ў прысутнасці гэтых жывёл, бо лічылася, што яны спрыяюць медытацыі.
![8c5316aac2f24ba3a45fa77620a97729.jpg 8c5316aac2f24ba3a45fa77620a97729.jpg](/img/v1/images/8c5316aac2f24ba3a45fa77620a97729.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Першая ўзгадка пра катоў у старажытнакітайскай літаратуры пагружаецца ў шостае стагоддзе: у адным манускрыпце распавядаецца аб свяшчэннай кошцы Маа, якая ахоўвала рысавыя палі ад мышэй. Па кошках кітайцы звяралі час: раніцай зрэнкі кошак абрысам і памерам нагадвалі фінікавую костачку, а апоўдні яны ператвараліся ў ледзь прыкметную шчылінку.
![Хатняя кошка па мянушцы Мінсін. Калі мой калега адпраўляецца ў адпачынак, я з задавальненнем даглядаю яе Хатняя кошка па мянушцы Мінсін. Калі мой калега адпраўляецца ў адпачынак, я з задавальненнем даглядаю яе](/img/v1/images/b36ce13ef3be41b594706ce8b6a30cd4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Хатняя кошка па мянушцы Мінсін. Калі мой калега адпраўляецца ў адпачынак, я з задавальненнем даглядаю яе
Як гэта ні дзіўна, але ў кітайскім астралагічным календары кошкі няма. Як заўсёды, яна пацярпела з-за свайго незалежнага характару – калі буда сабраўся ўзыходзіць ў нірвану, ён праз сваіх памочнікаў паклікаў жывёл на цырымонію. З'явіліся ўсе, апроч кошкі, якая па розных версіях або спала, або палявала, або пакрыўдзілася на тое, што не атрымала асабістага запрашэння. І вось за сваю непачцівасць яна і была пакараная.
![4316d9ba45954a1cab3bb6b72d5221ea.jpg 4316d9ba45954a1cab3bb6b72d5221ea.jpg](/img/v1/images/4316d9ba45954a1cab3bb6b72d5221ea.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кітай займае другое месца ў свеце па колькасці хатніх кошак – 53 мільёны пухнатых камякоў кожны дзень адчуваюць на сабе клопат сваіх гаспадароў. На жаль, я не знайшоў у інтэрнэце статыстыкі, колькі ў Кітаі бяздомных кошак або кошак, што жывуць пры офісах, гандлёвых цэнтрах, храмах, установах – тых жывёл, якія кормяцца ад чалавека і так ці інакш залежаць ад яго.
![Гэту найпрыгажэйшую маладую трохкаляровую кошку я ўсё лета сустракаў на тэрыторыі аднаго гандлёва-забаўляльнага комплексу на ўсходзе Пекіна Гэту найпрыгажэйшую маладую трохкаляровую кошку я ўсё лета сустракаў на тэрыторыі аднаго гандлёва-забаўляльнага комплексу на ўсходзе Пекіна](/img/v1/images/91395181bf8b45a1b3f422717a0ef469.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэту найпрыгажэйшую маладую трохкаляровую кошку я ўсё лета сустракаў на тэрыторыі аднаго гандлёва-забаўляльнага комплексу на ўсходзе Пекіна
Бяздомных дарослых катоў і кошак кітайцы не забіраюць у хаты, але і не пакідаюць іх на галодную смерць – у шматлікіх зацішных куточках буйных гарадоў вы абавязкова ўбачыце міскі з сухім кормам і вадой. Таксама ў апошнія гады ў Кітаі атрымала шарокае распаўсюджанне гуманная практыка скарачэння колькасці вулічных «Барсікаў» і «Мурак» – бяздомных жывёл ловяць, стэрылізуюць і зноў выпускаюць у знаёмае ім асяроддзе пражывання.
(фота – Р.Мышкоўскі, МРК-анлайн на беларускай мове)
belarusian.cri.cn