Памёр старшыня Беларускага нумізматычнага таварыства Віктар Какарэка
Сёння пайшоў з жыцця стваральнік і кіраўнік Беларускага нумізматычнага таварыства Віктар Іванавіч Какарэка.

Фота з фэйсбука Алеся Кіркевіча
Пра гэта паведамляюць сябры Віктара Какарэкі ў фэйсбуку.
Віктар Какарэка жыў у Гродне, збіраў артэфакты, звязаныя з гісторыяй горада і не толькі.
Калекцыянеру і нумізмату было 66 гадоў.
«Ён пакідаў уражанне чалавека, якому трэба выгаварыцца на сваю тэму, якая цікавіла не так багата людзей. З-большага цікаўнасць збіральнікаў фіксавалася на грошах, у яго ж гэта быў лад жыцця. Пошук. Яму б лекцыі чытаць, але дзе і для каго?» — напісаў у сваім фэйсбуку журналіст Алесь Кіркевіч.