Памёр Юрый Клепікаў — аўтар сцэнара да экранізацыі «Сотнікава»

Памёр расійскі драматург Юрый Клепікаў. Яму было 86 гадоў.

ТАСС

ТАСС

Юрый Клепікаў быў аўтарам сцэнара да «Узыходжання» Ларысы Шапіцькі, знятага паводле «Сотнікава» Васіля Быкава.
Таксама ён напісаў сцэнары да вядомых у савецкі час фільмаў «Гісторыя Асі Клячынай, якая кахала, ды не выйшла замуж», «Пацаны», «Даўрыя» ды інш.
У 2015 годзе Клепікаў атрымаў ганаровую прэмію «Ніка» «за выдатны ўклад у расійскі кінематограф».
«Наша Ніва»