Мінздароўя: памёр самы вядомы фельчар Беларусі

Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб смерці Сяргея Шклярэўскага. Прэс-служба ведамства называе яго самым вядомым фельчарам Беларусі. Ён загадваў фельчарска-акушэрскім пунктам вёскі Покрашава Слуцкага раёна.

minzd.jpg


Шклярэўскі працаваў у беларускай медыцыне 70 гадоў. У 2018 годзе ён атрымаў узнагароду «За адданасць прафесіі», заснаваную Міністэрствам аховы здароўя сумесна з Беларускай асацыяцыяй лекараў, паведамляе REFORM.by.

Фельчар таксама адзначаны двума ордэнамі Леніна, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалём «Серп і молат». Сяргею Іванавічу было нададзена званне Героя Сацыялістычнай працы.

У 2006 годзе пра яго быў зняты фільм «Доктар з Покрашава».

Аб прычынах смерці не паведамляецца.