Пазняк: улада не павінна валяцца пад нагамі
Кансерватыўна-Хрысціянская партыя БНФ прапанавала лідару партыі Зянону Пазняку рыхтавацца да ўдзелу ў "свабодных і дэмакратычных прэзідэнцкіх выбарах". У красавіку паліткамітэт КХП БНФ заявіў, што "асоба, якая з'яўляецца альтэрнатывай дыктатуры і якую Партыя Фронту прапануе на свабодныя выбары прэзідэнта — Зянон Пазняк". Па словах Зянона Пазняка, беларусы павінны быць падрыхтаваны да пераменаў у краіне.
Кансерватыўна-Хрысціянская партыя БНФ прапанавала лідару партыі Зянону Пазняку рыхтавацца да ўдзелу ў "свабодных і дэмакратычных прэзідэнцкіх выбарах". У красавіку паліткамітэт КХП БНФ заявіў, што "асоба, якая з'яўляецца альтэрнатывай дыктатуры і якую Партыя Фронту прапануе на свабодныя выбары прэзідэнта — Зянон Пазняк". Па словах Зянона Пазняка, беларусы павінны быць падрыхтаваны да пераменаў у краіне.
"Дыктатура, як правіла, абрынаецца. І вось тут ўлада не павінна валяцца пад нагамі", — сказаў ён. Інакш гэтую ўладу могуць падабраць людзі яшчэ
горшыя за папярэдніх, і такі вопыт ёсць у свеце, у тым ліку афрыканскі, адзначыў лідар КХП БНФ, паведамляе беларуская служба Радыё "Свабода".
Зянон Пазняк заявіў, што ў Беларусі трэба фармаваць сілу, якая "будзе рыхтаваць вольную нацыянальную Беларусь", гэта значыць "нацыянальных палітыкаў, якія стаяць на
нацыянальнай ідэі, якія прымаюць нацыянальныя каштоўнасці і разумеюць нацыянальны інтарэс". Паводле яго слоў, гэтая мэта пастаўлена і пачынае рэалізоўвацца.
Пазняк: у Беларусі знішчаюць нацыю
"Казаць зараз аб дэмакратыі трэба, але трэба і разумець, што дэмакратыя і барацьба за дэмакратыю (як і правы чалавека) ёсць з'явы, вытворныя ад этнацыду, які
адбываецца ў Беларусі", — заявіў палітык. "У Беларусі знішчаюць нацыю, знішчаюць метадычна, тэхналагічна і мэтанакіравана. І знішчэнне правоў чалавека — гэта вынік
знішчэння нацыі", — сказаў Зянон Пазняк. Гэта вынік забароны беларускіх школ, мовы, цыркуляраў, цкавання моладзі, адзначыў палітык. "І пры такой дыктатуры галоўная задача
— барацьба з дыктатурай", — лічыць лідар КХП БНФ.
"Дыктатура, якая існуе ў Беларусі, яна антыбеларуская. Антынацыянальная, яна знішчае нацыю, і за яе спіной стаіць Масква", — заявіў Зянон Пазняк. На яго думку, гэта вялікая
сіла, і казаць аб правах чалавека ў Беларусі, не кажучы аб галоўным — гэта ілюзіі і інфантылізм.
Пазняк: мы павінны быць гатовыя да выбараў
Паводле яго слоў, правядзенне свабодных прэзідэнцкіх выбарах магчыма толькі пасля падзення дзейнай улады.
"Пры дыктатуры ніякіх выбараў не будзе. Гэта трэба забыць. Гэтым займаецца псеўдаапазіцыя, своеасаблівая структура рэжыму. Гэта людзі, якія ў 2010 годзе стварылі правакацыю, дапамаглі
Лукашэнку ўмацаваць і легітымізаваць у пэўнай ступені сваю ўладу і селі ў турму. Яны наіўныя, яны не разумеюць, у якую палітыку яны ўдзельнічаюць. Яны пастаянна ўдзельнічаюць у праектах
рэжыму", — лічыць Зянон Пазняк.
"А рэжым будзе ліквідаваны, ён ужо доўга не будзе, мы гэта бачым. І мы павінны быць гатовыя да гэтых выбараў", — сказаў лідар КХП БНФ.
Пазняк: толькі самі беларусы могуць выцягнуць сябе з балота
Як адзначыў Зянон Пазняк, цяпер у Беларусі ствараецца ў масах меркаванне, што "іх хтосьці выцягне за валасы з гэтага балота", але выйсці з яго беларусы могуць толькі самі.
"Стварэнне нацыянальнай ініцыятывы, стварэнне групы прэзідэнцкай — толькі першы крок, потым будуць іншыя крокі, пра якія мы пакуль гаворым, — вось гэта шлях, як выйсці з
маразму, з балота, і з заходняга балота, і вярнуць незалежную Беларусь. Аб гэтым трэба думаць і на гэта трэба працаваць", — сказаў ён.
Паводле telegraf.by