СМІ: У Казахстане затрыманы ўладальнік беларускай франшызы McDonalds
У Казахстане затрыманы бізнэсовец Кайрат Баранбаеў. Пра гэта паведамляе KazTAG са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

Паводле інфармацыі выдання, Баранбаеў быў затрыманы ў Алматы супрацоўнікамі агенцтва фінансавага маніторынгу. Афіцыйна кантрольнае ведамства не пацвярджала факт затрымання, піша REFORM.by.
Кайрат Баранбаеў з'яўляецца акцыянерам кампаніі «КСБ Вікторыі рэстараны», якая ў Беларусі аперуе рэстаранамі McDonalds. Яму належаць іншыя актывы.
Баранбаеў узначальваў НАК Казахстана. Ён таксама звязаны з сям'ёй Нурсултана Назарбаева. Яго дачка Аліма з’яўляецца ўдавой загінулага ў 2020 годзе ўнука першага прэзідэнта Казахстана Айсултана Назарбаева.