31 траўня ў Беларусі зноў падаражэла аўтамабільнае паліва. Гэта 14-е падвышэнне цаны ад пачатку года
У Беларусі на 2 капейкі павысіліся рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва, паведамляе «Белнафтахім».

З 31 траўня паліва каштуе:
АІ-92-К5 — Еўра-2,28 руб; АІ-95-К5-Еўра — 2,38 руб; АІ-98-К5-Еўра — 2,60 руб, ДТ — 2,38 руб.
Гэта ўжо 14-е падвышэнне коштаў на аўтамабільнае паліва ад пачатку года. Спачатку цану падымалі на 1 капейкі, цяпер на 2. Узрастанне коштаў адбываецца раз на тыдзень, звычайна ў аўторак.