Пасля крытыкі Лукашэнкі цэны на Geely знізілі на 15%
У пачатку тыдня Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў рост цэн на аўтамабілі на прыкладзе папулярнай мадэлі Geely Atlas. А ў сераду, 1 чэрвеня, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў анансаваў, што аўто стануць таннейшымі на 15%.
Камітэт дзяржкантролю сумесна з Міністэрствам прамысловасці вывучыў цану Geely Atlas Pro і прыйшоў да высновы, што "ёсць незадзейнічаныя рэзервы".
Герасімаў удакладніў, што ў сакавіку на заводзе «БЕЛДЖЫ» падвысілі цэны на фоне курсавых ваганняў. Але цяпер сітуацыя на валютным рынку змянілася, бо беларускі рубель умацаваўся да замежных валют.
Цану аўтамабіляў паменшылі «за кошт памяншэння рэнтабельнасці як самога завода, так і прыбытку яго збытачных арганізацый-дылераў».
Па словах Герасімава, новыя цэны дзейнічаюць з 1 чэрвеня.
Паводле officelife