4 мая зноў падаражэла аўтамабільнае паліва. Ужо 13-ты раз ад пачатку года
З 4 мая ў Беларусі рознічныя цэны на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічыліся на 1 капейку, паведамілі ў «Белнафтахіме». Гэта ўжо трынаццатае падаражэнне ў 2021 годзе.
Цана 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 83
капейкі, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 93 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 15
капеек, дызелю — 1 рубель 93 капейкі.
Апошні раз цэны павышалі тыдзень таму — 27 красавіка. Дызель і бензіны тады падаражэлі таксама на 1 капейку.