«Абсалютбанк» прыпыніў шэраг аперацый праз санкцыі ЗША

«Абсалютбанк» апавясціў кліентаў аб прыпыненні шэрагу аперацый з фізічнымі асобамі праз уведзеныя ЗША санкцыі.

banki_partnery_absolyutbanka_1920.jpg


У прыватнасці, банк не ажыццяўляе пераводы грашовых сродкаў (у тым ліку без адкрыцця рахунку) у замежнай валюце, за выключэннем пераводаў у расійскіх рублях і пераводаў на рахункі ў банках-рэзідэнтах, піша АФН.

Акрамя таго, спыненыя выдача і абслугоўванне банкаўскіх плацежных картак міжнароднай плацежнай сістэмы «VISA». Не ажыццяўляюцца адпраўка і выдача пераводаў у міжнароднай сістэме «Western Union».