AliExpress — наша ўсё. Ліміт бяспошліннага ўвозу тавараў да 1000 еўра будзе дзейнічаць яшчэ паўгода

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняў рашэнне падоўжыць дзеянне павышаных нормаў бяспошліннага ўвозу тавараў на тэрыторыю ЕАЭС яшчэ на паўгода. Яны будуць дзейнічаць да 1 красавіка 2024 года.

aliexpress_rossiya_99.jpg

«Рашэннем Савета ЕЭК да 1 красавіка 2024 года падоўжанае дзеянне нормаў бяспошліннага ўвозу тавараў, што ўвозяцца наземным транспартам і ў пешым парадку, а таксама перасылаюцца ў міжнародных паштовых адпраўленнях і дастаўляюцца перавозчыкамі», – гаворыцца ў паведамленні Мінэканомікі Беларусі.

Павышаныя нормы, якія дазваляюць фізічным асобам бязмытна ўвозіць тавары на суму да 1000 еўраў, былі ўведзеныя летась пасля пашырэння санкцый у дачыненні да Беларусі і Расіі. У сакавіку гэтага года Савет ЕЭК ужо падаўжаў дзеянне меры на паўгода.

Напачатку верасня з'явілася інфармацыя, што Беларусь з 1 кастрычніка 2023 года планавала знізіць бяспошлінныя ліміты на пасылкі з-за мяжы да 200 еўра і 31 кілаграм за адно адпраўленне. За перавышэнне лімітаў трэба было б заплаціць 15% ад кошту, але не менш за 2 еўра за 1 кілаграм вагі. Збор бяруць з перавышэння, а не з агульнага кошту.

Але Савет ЕЭК падоўжыў дзеянне павышанага ліміту.

Глядзіце таксама