Аплата працы бюджэтнікаў зменіцца ў 2020 годзе

Аляксандр Лукашэнка 18 студзеня падпісаў указ №27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый». Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

money_pic905_895x505_95816.jpg

Дакументам з 1 студзеня 2020 года ўстанаўліваецца раўнамерная дыферэнцыяцыя тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтнай сферы за кошт увядзення 18-разраднай тарыфнай сеткі (замест 27-разраднай) з розніцай паміж каэфіцыентамі не менш за 6%. Павялічваецца ўдзельная вага тарыфнай (пастяннай) часткі ў складзе заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы. Для гэтага замест тарыфнай стаўкі 1-га разраду будзе прымяняцца базавая стаўка.
Указам прадугледжана ўніфікацыя структуры зарплаты работнікаў бюджэтнай сферы. Так, зарплата будзе ўключаць аклад, стымулюючыя і кампенсацыйныя выплаты. Зменяцца выплаты, звязаныя з галіновай спецыфікай.
У адпаведнасці з дакументам, пры увядзенні новых умоў аплаты працы не дапускаецца зніжэнне наяўнага ўзроўню заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый.
Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў дэкрэт №1, які карэктуе дэкрэт ад 26 лiпеня 1999 года №29 «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносінаў, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны» з улікам прадугледжаных ва ўказе змяненняў у структуры заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый.
nn.by