Банк ВТБ (Беларусь) увёў звышмінімальныя абмежаванні на выдачу грошай па картах «МІР»
Банк ВТБ (Беларусь) з 23 чэрвеня ўводзіць абмежаванне на выдачу наяўных у банкаматах па картах «МІР», эмітаваных банкамі-нерэзідэнтамі.

За адну аперацыю можна будзе зняць не больш за 5 беларускіх рублёў, паведамляе REFORM.by.
5 рублёў — гэта самая дробная беларуская купюра. А манеты банкаматы не выдаюць.
У банку тлумачаць абмежаванні «тэхналагічнымі наладамі, якія працягваюцца».
Трэба адзначыць, што рознага роду абмежаванні на наяўныя аперацыі з картамі «МІР» банкаў-нерэзідэнтаў апошнім часам увялі і іншыя фінансавыя ўстановы Беларусі.
