Банк ЕС рыхтуе $35 млрд для краін «Усходняга партнёрства»
Еўрапейскі інвестыцыйны банк у пятніцу абвясціў аб першым крэдыце ў Азербайджане, прадугледзеўшы для краін-удзельніц праекта «Усходняе партнёрства» пад эгідай ЕС $35 мільярдаў на інфраструктуру і рэформы заходняга тыпу.
ЕІБ паведаміў у ліпені, што спыняе фінансаванне праектаў у Расіі з прычыны санкцый, накладзеных на яе Еўрасаюзам і ЗША за анэксію Крыма і кровапраліцце ва Украіне.
ЕС працягвае партнерства з суседзямі Расіі ў межах «Усходняга партнёрства», закліканага ўзмацніць уплыў Захаду ў краінах былога СССР. Еўразвяз даў старт праекту ў маі 2009 года ў імкненні падтрымаць дэмакратыю і рынкавую эканоміку ў шасці краінах «Усходняга партнерства»: Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне.
ЕІБ выдаў азербайджанскаму Accessbank 25 мільёнаў еўра ($31 мільён) на пяць гадоў на крэдытаванне малога і сярэдняга бізнесу.
Віцэ-прэзідэнт ЕІБ Вільгельм Мольтерер сказаў, што банк ЕС «не мае квоты на крэдыты для асобных краін». «Але ёсць ліміт, прызначаны для краін членаў «Усходняга партнёрства», і ён складае $35 мільярдаў на бліжэйшыя сем гадоў», — дадаў ён.