Банкі папрасілі рэкордныя 3,7 мільярда рублёў, Нацбанк не даў
На рынку новы крызіс ліквіднасці? Банкі папрасілі рэкордныя 3,7 млрд рублёў, Нацбанк не даў, паведамляе myfin.by
Учора, 16 сакавіка, адбыўся чарговы крэдытны аўкцыён па падтрымцы ліквіднасці. І на ім быў усталяваны новы рэкорд. Банкі прасілі даць ім грошы ў памеры 3,7 мільярда рублёў.
Але Нацбанк працягвае змагацца з інфляцыяй зацісканнем ліквіднасці, таму далі толькі 250 мільёнаў рублёў, або менш за 7% ад усіх заявак.
Цікава, што нават у крызісны жнівень 2020 года банкі прасілі іх падтрымаць усяго на 2,5 мільярда рублёў, з якіх тады Нацбанк задаволіў заяўкі на 900 мільёнаў рублёў.