Дэпартамент антыманапольнага рэгулявання Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняў да разгляду дзве заявы расійскага ТАА "Арымі" аб парушэнні агульных правілаў канкурэнцыі на транспамежным рынку ЕАЭС.
«Паводле скаргі, беларускія кампаніі скапіявалі дызайн упакоўкі і выпусцілі ў абарот гарбату гандлёвых марак "Greenfield" і "TESS", праваўладальнікам якіх з'яўляецца заяўнік», — гаворыцца ў паведамленні
Па словах дырэктара антыманапольнага Дэпартамента ЕЭК Аляксея Сушкевіча, заявы будуць разгледжаныя з улікам працэдуры папярэдняга ўрэгулявання спрэчкі — распрацоўкі і выдачы праекта прапаноў.
«У выпадку ўзгаднення прапаноў беларускімі кампаніямі будуць рэалізаваныя меры, якія дазволяць урэгуляваць канфлікт і аднавіць канкурэнцыю на рынку ЕАЭС. Аднак калі прапановы не будуць узгоднены і механізм "мяккага рэгулявання" застанецца не рэалізаваным, мы ў адпаведнасці з парадкам разгляду заяў аб парушэнні агульных правілаў канкурэнцыі прымем адпаведнае працэсуальнае рашэнне», — адзначыў кіраўнік антыманапольнага дэпартамента.
Паводле belaruspartisan.by