Беларусы папаўняюць рублёвыя ўклады, а валютныя — марнуюць на жыццё
Дэпазіты беларусаў у рублях у студзені намінальна выраслі, а ў валюце — зноў знізіліся. Гэта вынікае са статыстыкі Нацбанка па грашова-крэдытным рынку за мінулы месяц.
![money_4.jpg money_4.jpg](/img/v1/images/money_4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У студзені дэпазіты ў рублях павялічыліся на 65,1 мільёна рублёў (за снежань — на 6,4 мільёна рублёў, за лістапад — на 24,1 мільёна рублёў, за кастрычнік — на 29,7 мільёна, а за верасень — на 39,5 мільёна). На пачатак студзеня гэты паказчык склаў 3 мільярды 406 мільёнаў рублёў.
Уклады ў валюце за студзень скараціліся, яны «усохлі» на 14,1 мільёна долараў. За снежань валютныя дэпазіты скараціліся на 36,2 мільёна даляраў, за лістапад — на 17,1 мільёна даляраў, за кастрычнік — на 23,8 мільёна, за верасень — на 39,3 мільёна. На пачатак студзеня ўклады ў валюце склалі 6 мільярдаў 675,3 мільёна даляраў.
Нагадаем, беларусы ў студзені прадалі наяўнай валюты на 89,4 млн даляраў больш, чым купілі, што ў 4 разы больш чыстага продажу ў снежні.
З улікам куплі-продажу безнаяўнай валюты чысты продаж у студзені склала 37,1 млн даляраў.
Продаж наяўнай валюты ў студзені вырас на 1,8% у параўнанні са снежнем, да 584,3 млн даляраў. А вось купля валюты знізілася на 10,3%, да 552 млн даляраў.
За ўвесь мінулы год беларусы здалі 2,2 млрд даляраў чыстымі наяўнымі. У 2016 годзе чысты продаж склаў 2,4 млрд даляраў.
Паводле finance.tut.by