Біткоін рэзка абваліўся ­з-за пратэстаў у Казахстане

Біткоін за мінулыя суткі стаў таннейшы на 7%. Эксперты звязваюць гэта з пратэстамі ў Казахстане.

bitkoin570x342.png

Абменны курс біткоіна да амерыканскага долара рэзка пайшоў уніз мінулым вечарам. Са стабільных $ 46 000 і больш ён патаннеў да $ 43 000. Падзенне больш чым на 7% за такі кароткі час эксперты звязваюць з пратэстамі ў Казахстане. Краіна стала буйным цэнтрам майнінгу пасля таго, як у мінулым годзе Кітай забараніў здабычу крыптавалют.

На майнінг у Казахстане сыходзіла адна пятая энергіі, што спажывалася на гэтыя мэты ва ўсім свеце. У выніку пратэстаў, адключэння інтэрнэту ў краіне ўпала магутнасць здабычы папулярных майнінг-пулаў. Часам на дзясяткі працэнтаў. Следам за біткоінам пачалі падаць і астатнія крыптавалюты.

Паводле onliner.by