Расійскія і беларускія вайскоўцы ўжо вылецелі ў Казахстан

Арганізацыя дамовы калектыўнай бяспекі афіцыйна абвясціла пра пачатак «міратворчай місіі» ў Казахстане. У склад кантынгенту ўвайшлі вайскоўцы з РФ, Беларусі, Арменіі, Таджыкістана і Кыргызстану.

akdb_rasija.jpg

Ад Расіі накіраваныя падраздзяленні паветрана-дэсантных войскаў. Адзначаецца, што сілы АДКБ будуць ахоўваць дзяржаўныя і ваенныя аб'екты і аказваць садзейнічанне органам правааховы Казахстана.

"Самалётамі ваенна-транспартнай авіяцыі ВКС Расіі ажыццяўляецца перакідка на тэрыторыю Рэспублікі Казахстан Расійскай часткі міратворчага кантынгенту. Перадавыя падраздзяленні з яго складу ўжо прыступілі да выканання пастаўленых задач", — паведамілі ў Сакратарыяце АДКБ.

РІА «Новости» апублікавала кадры адпраўкі ў Казахстан «расійскай часткі міратворчага кантынгенту» (па факце — вайскоўцаў-дэсантнікаў). Тэлеканал «Звезда» раней апублікаваў відэа, на якім ўзлятаюць як мінімум два самалёта.

Беларускія вайскоўцы таксама выправіліся ў Казахстан. Сёння раніцай па сацсетках распаўсюдзілі відэа, як каля дзясятка грузавікоў і легкавікоў сіл спецыяльных аперацый накіроўваюцца ў бок ваеннага аэрадрома ў Мачулішчах.