Беларусь адмаўляецца ад субсідавання тарыфаў на паслугі ЖКГ?
Прэм'ер РБ А.Кабякоў сваім распараджэннем №29р ад 26 студзеня 2016 года стварыў міжведамасную працоўную групу для выпрацоўкі прапаноў па налічэнні грамадзянам з 1 мая 2016 года безнаяўных жыллёвых субсідый для частковай кампенсацыі платы за жыллё і паслугі ЖКГ.
![zkch.jpg zkch.jpg](/img/v1/news/full/zkch.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кіраўніком групы прызначаны віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін.
Міжведамаснай працоўнай групе даручана да 2 лютага 2016 года зацвердзіць план мерапрыемстваў па арганізацыі налічэння безнаяўных жыллёвых субсідый на базе АІС «Разлік-ЖКГ» і да 1 мая 2016 года забяспечыць яго рэалізацыю.
Профільным ведамствам даручана да 15 лютага 2016 года ўнесці ў Саўмін праект указа «Аб прадастаўленні безнаяўных жыллёвых субсідый і ўнясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Запуск сістэмы адрасных безнаяўных субсідый можа азначаць, што з 1 мая 2016 года ўлады РБ адмовяцца ад перакрыжаванага субсідавання тарыфаў на паслугі ЖКГ для насельніцтва.