Black Friday: эканомія або падман? (інфаграфіка)

Аналітыкі Picodi.com праверылі, як з гадамі мянялася цікавасць да распродажаў Black Friday.

bf_241120211412_123456778.jpg


Таксама было праведзена апытанне інтэрнэт-карыстальнікаў, каб даведацца:

  • што пакупнікі думаюць пра «чорныя пятніцы»;
  • чаму некаторыя спажыўцы не ў захапленні ад гэтых распродажаў;
  • як шмат людзей плануюць купіць што-небудзь 26 лістапада 2021 года;
  • і якія катэгорыі тавараў больш за ўсё прыцягваюць пакупнікоў.


Зніжэнне цікавасці

У 2020 годзе «чорная пятніца» ўпершыню была праведзена ва ўмовах пандэміі. Даныя «Google Trends» паказваюць, што колькасць запытаў, звязаных з распродажамі Black Friday, у мінулым годзе зменшылася на 37%. У Беларусі пік цікавасці да «чорнай пятніцы» прыйшоўся на 2019 год, а зніжэнне цікавасці было зафіксавана ў 2020 годзе.

1_cikavasc_pakupnikou_da_rasprodazau_u_chornuju_piatnicu.png


Свой удзел у распродажах Black Friday у 2020 годзе пацвердзілі 54% анкетаваных. Астатнія не рабілі пакупак па розных прычынах: 32% не хацелі нічога купляць, 10% паскардзіліся на непрывабныя зніжкі, а 20% — на адсутнасць цікавых тавараў са зніжкай. На зніжэнне цікавасці да распродажаў паўплывала і пандэмія: некаторыя пакупнікі пазбягалі навалы людзей (4%), а іншыя знаходзіліся ў нестабільнай фінансавай сітуацыі (12%). У сваю чаргу, 22% анкетаваных проста забыліся пра «чорную пятніцу».


Чаму пакупнікі (не) любяць Black Friday?

Згодна з вынікамі анкетавання, беларусы ставяцца да распродажаў Black Friday хутчэй пазітыўна, чым негатыўна. 43% беларусаў упэўненыя, што «чорная пятніца» дае магчымасць зрабіць пакупкі на вельмі выгадных умовах. 31% не сумняваюцца, што «чорная пятніца» — найлепшы распродаж года, а для 27% Black Friday — выдатная магчымасць набыць дарагія тавары з сапраўды добрай зніжкай.

Аднак не варта грэбаваць меркаваннем 22% рэспандэнтаў, якія звяртаюць увагу на маніпуляцыі з цэнамі, калі перад пачаткам зніжак кошт павышаецца, а затым «зніжаецца» да ранейшага ўзроўню. 18% лічаць, што ў «чорную пятніцу» крамы робяць зніжкі толькі на нецікавы або заляжалы тавар, а 16% адказалі, што памер зніжак у Black Friday не адрозніваецца ад іншых распродажаў.

2_chornaja_piatnica_za_i_suprac.png


«Чорная пятніца»-2021: што купім і колькі выдаткуем?

Пра жаданне прыняць удзел у распродажах на «чорную пятніцу» ў гэтым годзе заявілі 53% апытаных. 11% не плануюць нічога купляць, а 36% яшчэ не вырашылі. Галоўны фактар, які схіляе на карысць пакупак у ходзе распродажаў Black Friday — зніжка на жаданы тавар (60%). Больш высокая зніжка магла б паслужыць матывацыяй для 23% апытаных. Нішто не ў стане схіліць да пакупак 17% рэспандэнтаў.

Мы даведаліся, якія тавары цікавяць людзей, што вырашылі прыняць удзел у распродажах. На першым месцы знаходзяцца адзенне і абутак (61%), на другім — тавары для дома і саду (37%), а на трэцяй пазіцыі — тавары для дзяцей (37%). Сярэднестатыстычны пакупнік гатовы выдаткаваць на распродажы Black Friday 322 рубля, а ў 2020 годзе гэтая сума складала 399 рублёў.

3_chornaja_piatnica_2k21.png

У даследаванні выкарыстаны архіўныя даныя сэрвіса «Google Trends» і інтэрнэт-апытанняў, праведзеных з 15 па 31 кастрычніка 2021 года і з 28 жніўня па 13 верасня 2020 года.