БНТУ падымае кошт навучання
Навучанне для студэнтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ў новым навучальным годзе падаражэе.
![1_mart9177.jpg 1_mart9177.jpg](/img/v1/images/1_mart9177.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як паведамляе прэс-служба БНТУ, кошт навучання на 2021/22 навучальны год устаноўлены з улікам павелічэння базавай стаўкі і базавай велічыні, а таксама памеру мінімальнага заробку. Ад гэтых паказчыкаў залежаць аклады, стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты супрацоўнікам універсітэта. Таксама на кошт паўплывалі іншыя выдаткі, уключаючы камунальныя паслугі, паведамляе REFORM.by.
Павышэнне аплаты за навучанне склала ў сярэднім 9,9%. Кошт навучання ў залежнасці ад факультэта і спецыяльнасці цяпер складае ад 3996 да 4263 рублёў.
Як правіла, калі падымае кошт навучання адзін універсітэт, за ім «падцягваюцца» ўсе астатнія.