Bolt сыходзіць з Беларусі
Прычыны сыходу сэрвісу з беларускага рынку не называюцца.
![shutterstock1357189139.jpg shutterstock1357189139.jpg](/img/v1/images/shutterstock1357189139.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Платформа Bolt спыняе сваю дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні платформы.
Сэрвіс паездак таксі Bolt пачаў працаваць у Беларусі ў снежні 2020 года.
Сэрвіс Bolt створаны ў 2013 годзе і першапачаткова працаваў у Таліне і Рызе. Цяпер кампанія ахоплівае 40 краін — ад Еўропы да Мексікі і Афрыкі. Bolt дазваляе выклікаць таксі і прыватных кіроўцаў. У верасні 2018 года кампанія прапанавала яшчэ і электрычныя скутэры, пазней запусціла сэрвіс па дастаўцы ежы.