МАК рэкамендуе не дапускаць да туніраў спартоўцаў з Беларусі і Расіі
Гаворка ідзе ўжо не пра забарону сцягоў, а пра немагчымасць удзелу, зазначае Еўрарадыё.
![bangkokpost.com bangkokpost.com](/img/v1/images/c1_3573715.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
bangkokpost.com
Міжнародны алімпійскі камітэт рэкамендаваў не дапускаць беларускіх і расійскіх спартоўцаў да спаборніцтваў. То-бок, гаворка ідзе ўжо не пра забарону сцягоў, а пра немагчымасць удзелу нідзе.
Між тым, сёння ў Пекін якраз прыбыла беларуская каманда паралімпійцаў. Ці зможа яна прыняць удзел у Паралімпіядзе, — гэта цяпер пад вялікім пытаннем.
Выглядае, што Пекінская алімпіяда можа надоўга стаць апошнім міжанродным турнірам для беларускіх і расійскіх спартоўцаў.