Цэны на турызм у Беларусі выраслі больш, чым на 50%

Найбольш актыўна ў Беларусі ў сакавіку выраслі цэны на паслугі міжнароднага турызму, легкавыя аўто і тэлетавары.

_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo_1.jpg

Нацбанк Беларусі апублікаваў максімальныя і мінімальныя тэмпы прыросту свабодных цэн і тарыфаў у сакавіку 2022 года ў гадавым выражэнні, паведамляе thinktanks.by

Высветлілася, што максімальны ўзровень прыросту свабодных цэн быў прадэманстраваны ў сферы міжнароднага турызму. Ён дасягнуў 52,2%. На другім месцы аказаліся легкавыя аўтамабілі (+42,6%). Трэцюю пазіцыю занялі тэлерадыётавары з ростам на 32,5%. Тавары бытавой хіміі выраслі ў кошце на 27,5%, а ровары і матацыклы — на 25,6%.

Сярод рэгуляваных цэн і тарыфаў самы высокі прырост прадэманстравалі паслугі па ахове жылля (+33,3%). На другім месцы рытуальныя паслугі (+18,7%), на трэцім паліва (+18,4%).

Менш за ўсё раслі свабодныя цэны на соль. Яны знізіліся на 4,5%. А вось лідарам сярод рэгулюемых цэн і тарыфаў па зніжэнні стаў пасажырскі транспарт. Дынаміка яго тарыфаў склала 0%.