ЕС увёў санкцыі супраць Банка развіцця і банка «Дабрабыт»
Рашэнне Рады ЕС 18 лютага апублікавалі ў афіцыйным часопісе Еўрасаюза.

Банк развіцця. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Цяпер Банк развіцця і банк "Дабрабыт" не могуць прыцягваць пазыкі тэрмінам больш за 90 дзён, а таксама праводзіць аперацыі з каштоўнымі паперамі з тэрмінам абарачэння больш за 90 дзён.
Санкцыі таксама пашыраны на тэхнічную дапамогу або пасрэдніцкія паслугі ў адносінах да тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння, а таксама прамое або ўскоснае фінансаванне паставак такіх тавараў і тэхналогій.
Акрамя таго, зменены фармулёўкі ў артыкулах, якія тычацца санкцый у адносінах да нафтавай галіны. Цяпер забараняецца імпартаваць прама ці ўскосна нафту і газападобныя вуглевадародныя прадукты, якія вырабляюцца ці вывезеныя з Беларусі.
Раней пад санкцыі ЕС ужо трапілі тры беларускія банкі: "Беларусбанк", "Белінвестбанк", "Белаграпрамбанк".