Хто яны — галоўныя пакупнікі кітайскіх тавараў?

Аcноўны пакупнік кітайскіх тавараў у свеце — ЗША (372,3 мільярда долараў). Ганконг і Японія займаюць другое і трэцяе месца.

_kitaj___pekin___vjaliki_kamen__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo__1__logo.jpg

Мытнае ўпраўленне КНР расказала, якія краіны выступілі асноўнымі пакупнікамі кітайскіх тавараў па выніках студзеня–верасня 2023 года, паведамляе myfin.by

Паводле інфармацыі Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР, у студзені–верасні бягучага года мацерыковы Кітай экспартаваў тавараў на суму 2,52 трыльёна долараў, у тым ліку ў верасні — на 299,13 мільярда долараў.

Для параўнання: у студзені–верасні 2022 года кітайскі таварны экспарт складаў амаль 2,70 трыльёна долараў.

На рэгіянальным узроўні аб'ём паставак з КНР па выніках дзевяці месяцаў 2023 года размеркаваўся наступным чынам:

  • Азія — 1,19 трыльёна долараў;
  • Амерыка — 591,7 мільярда долараў;
  • Еўропа — 538,5 мільярдаў долараў;
  • Афрыка —130,6 мільярда долараў;
  • Аўстралія і Акіянія — $65,1 мільярда долараў.

У краінавым разрэзе асноўнымі напрамкамі экспарту тавараў з Кітая былі Злучаныя Штаты Амерыкі (372,3 мільярда долараў), Ганконг (195,3 мільярда долараў) і Японія (118,4 мільярда долараў).

Наконт ЗША адметна, што ў 2023 годзе доля імпарту ў гэту краіну скарацілася да мінімуму з 2005 года — у сярэднім за гэты перыяд склала 14,6%, піша www.tadviser.ru

У пачатку верасня 2023 года стала вядома, што доля Кітая ў амерыканскім імпарце ўпала да самага нізкага ўзроўню з 2005 года. У апошнія гады амерыканскія кампаніі праводзяць рэарганізацыю ланцужкоў паставак на фоне спроб урада ЗША знізіць залежнасць эканомікі ад Кітая.

Так, тавараабарот Кітая з ЗША ў 1-м паўгоддзі 2023 года скараціўся на 14,5% і склаў 327 мільярдаў долараў. Зніжэнне назіраецца ў асноўным у экспарце з Кітая ў ЗША: ён упаў на 17,9% і склаў 239 мільярдаў долараў.

Па выніках 2022 года Кітай застаецца і найбуйнейшым экспарцёрам адзення ў ЗША.

У топ–10 галоўных пакупнікоў кітайскіх тавараў таксама ўвайшлі Паўднёвая Карэя (цана экспарту для КНР — 111,9 млрд), В'етнам (99,8 млрд), Індыя (87,9 млрд), Расія (81,4 млрд), Германія (76,9 млрд), Нідэрланды (76,5 млрд) і Малайзія (64,9 млрд).

Аўстралія ў экспартным спісе Кітая заняла 15-е месца (54,6 млрд), Філіпіны  20-е (39,7 млрд), Польшча  27-е (28,2 млрд), Казахстан  30-е (17,5 млрд), Грэцыя  40-е ($,8 млрд). Замыкае топ–50 Венгрыя (7,3 млрд).

У Беларусь за студзень–верасень 2023 года Кітай экспартаваў тавараў на суму 4,3 мільярда долараў.

Калі казаць пра іншыя краіны былога СССР, то экспарт КНР у Кыргызстан склаў 13,7 мільярда долараў, ва Узбекістан  9,1 мільярда долараў, у Таджыкістан — 2,7 мільярда долараў, ва Украіну  2,0 мільярды долараў, у Латвію  0,77 мільярда долараў.

Паводле myfin.by, www.tadviser.ru