Імпартазмяшчэнне ў дзеянні: замест замежных інвестыцый пусцяць дзяржаўныя грошы

Фінансаванне беларускай дзяржінвестпраграмы ўказам Лукашэнкі павялічана больш чым на 50%. На яе выкананне сёлета пойдзе каля 357 млн. рублёў, а ўсяго беларускім чыноўнікам патрэбна каля 1 млрд. рублёў.

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева


Першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Юрый Чабатар паведаміў, што фінансаванне беларускай дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы павялічана больш чым на 50%. У гэтым годзе чыноўнікі плануюць пусціць дзяржаўныя грошы на будаўніцтва і рамонт грамадзянскай інфраструктуры, а таксама на «замяшчэнне» замежных інвестпраектаў.
«На рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржінвестпраграмы ў бягучым годзе дадаткова накіруем больш за Br357 млн. Прадугледжаны сродкі на будаўніцтва і рэканструкцыю 145 аб'ектаў у прыярытэтных сферах. Гэта дарогі і масты рэспубліканскага значэння, арэнднае жыллё, станцыі абезжалезвання вады і інш. Плюс 13 новых аб'ектаў: сярод іх праекты, па якіх прыпынена фінансаванне міжнароднымі арганізацыямі. Кошт пытання на 2022 год — больш за Br1 млрд.», — цытуе словы Чабатара «БелТА».
Як паведамляецца, запланаваныя будаўніцтва бальніц і паліклінік у Нясвіжы, Гомелі, Магілёве, Оршы і Гродна, а таксама рэканструкцыя канцэртнага зала ў Віцебску.