Інфляцыя ў Беларусі ў кастрычніку паскорылася да 10,5%, інфляцыя на прадукты — да 12%

Інфляцыя ў Беларусі ў кастрычніку паскорылася да 10,5% у гадавым вымярэнні, паведаміў Белстат.

952c265bf36653b6c2704ac079d64add.jpg


У кастрычніку 2021 года цэны на тавары і паслугі выраслі на 10,5% да кастрычніка 2020 года, на 0,9% — да верасня 21 года і 8,5% з пачатку года, піша АФН.

Цэны на ежу ў кастрычніку 2021 года выраслі на 1,4% да верасня, з пачатку года — 9,3%, у гадавым вымярэнні — на 12,1% (да кастрычніка 2020 года).

Цэны на нехарчовыя тавары ў кастрычніку 2021 года выраслі на 0,6% да верасня, з пачатку года — на 9,1%, у гадавым вымярэнні — на 10,0%.

Тарыфы на паслугі ў кастрычніку 2021 года падаражэлі на 0,4% да верасня, з пачатку года — на 6,3%, у гадавым вымярэнні — на 8,6%.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у кастрычніку 2021 года ў параўнанні з вераснем 2021 года склаў 100,7%, са снежнем 2020 года — 108,4%.