Як прасоўваецца працаўладкаванне каханак?

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька вырашыў пацікавіцца ва ўрадзе, як выконваецца даручэнне Лукашэнкі працаўладкаваць каханак чыноўнікаў.

41_3.jpg

Яшчэ 9 сакавіка на нарадзе аб актуальных пытаннях Лукашэнка даў указанне: «Працаўладкуйце, калі ласка, сваіх жонак, мужоў, палюбоўніц і палюбоўнікаў, родных і блізкіх. Тых, хто павінен і можа працаваць. Калі жонка ці палюбоўніца хворая, ну што ж, будзем лячыць. Калі могуць працаваць і павінны, яны максімум з 1 красавіка павінны быць на працы». Гэта заява кіраўніка дзяржавы імгненна была шырока растыражаваная дзяржаўнай прэсай. І нават нібыта ўзятая на кантроль.

 Прызначаны для выканання даручэння тэрмін мінуў. І Анатоль Лябедзька вырашыў пацікавіцца, як прасоўваецца працаўладкаванне «каханак і каханкаў».

Старшыня АГП звярнуўся з адпаведным запытам ва ўрад і папрасіў праінфармаваць «краіну, як жа вырашаецца пытанне працаўладкавання элітных дармаедаў».

Пра тое, што атрымалася з гэтай спробы «праінфармаваць краіну», Анатоль Лябедзька распавёў на партыйным сайце ucpb.org:

«Саўмін далікатна спіхнуў пытанне на міністэрства сацыяльнай абароны, — распавёў палітык. — А там... падрыхтавалі справаздачу аб праведзенай працы па арганізацыі грамадскіх работ для дармаедаў краіны. Інфармуюць, што заключана з наймальнікамі аж 1462 дагавора. Вось толькі мне слаба верыцца, што жонка ці сяброўка міністра збірае камяні на палях Пухавіцкага раёна або саджае елкі ў Барысаўскім лясніцтве.

Што-што, а ўключыць дурня нашы чыноўнікі — вялікія майстры. Я ўсё ж праяўлю настойлівасць, падзякую першага намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Лабовіча за прадстаўленую інфармацыю, але папрашу адказаць па сутнасці запыту, гэта ж не сачыненне на тэму «Як я правёў лета», дзе заўсёды ёсць месца фантазіі».

lbd01.jpg


lbd02.jpg