Якую беларускую прадукцыю найбольш купляюць на Wildberries?
На Wildberries за год з’явілася больш за 240 новых беларускіх брэндаў. Гаспадарчыя тавары і мыйныя сродкі, напрыклад, найлепш прадаюцца — продажы выраслі на 345% за год!
Якую беларускую прадукцыю найбольш ахвотна купляюць на Wildberries, высвятлялі "Беларусы і рынак". За 3 месяцы на анлайн-платформу Wildberries выйшлі больш за 240 новых мясцовых брэндаў, а самай запатрабаванай у пакупнікоў прадукцыяй сталі гаспадарчыя тавары, прадукты харчавання і тавары для жывёл.
Міжнародная анлайн-платформа Wildberries падводзіць вынікі супрацоўніцтва з прадстаўнікамі бізнесу Беларусі. У 1 квартале 2023 года агульная колькасць беларускіх прадпрымальнікаў, якія прадаюць свае тавары праз пляцоўку, вырасла ў 1,5 разы, калі параўноўваць з мінулым годам — да 14,5 тысяч.
У 2023 годзе прадстаўнікі бізнесу Беларусі запусцілі на Wildberries больш за 240 новых мясцовых брэндаў: больш за ўсё іх з'явілася ў сегментах касметыкі і парфумерыі, дзіцячых тавараў і прадукцыі для творчасці.
Хітом гэтага сезона сталі арыгінальныя жаночыя торбачкі са скуры і дрэва пад брэндам Because Bags, якія вырабляюцца ў Беларусі. Яны робяцца ўручную са шчыльнай натуральнай скуры і элементаў масіву буку, аснашчаны здымным клапанам. Папулярнымі таксама сталі аўтарскія паштоўкі брэнда CutCat, выкананыя ў форме дзіцячых ножак, у падарунак хросным.
Аб'ёмы продажаў лакальнай прадукцыі, вырабленай у Беларусі, на 301% выраслі да 9,4 млрд рублёў у 1 квартале 2023 года.
ТОП-10 катэгорый тавараў з Беларусі, якія найбольш дынамічна растуць:
- гаспадарчыя тавары і мыйныя сродкі (+345% год да года)
- прадукты (+311%)
- тавары для жывёл (+284%)
- тэхніка для кухні (+256%)
- тавары для немаўлят і дзяцей (+236%)
- мэбля і прадметы інтэр'еру (+142%)
- касметыка і парфумерыя (+128%)
Нагадаем, як пісаў «НЧ», Таццяна Бакальчук, уладальніца Wildberries, стала найбагацейшай жанчынай Расіі ў лютым 2021 года. З пачатку года яна зарабіла 443 мільёны долараў, яе актывы дасягнулі 9,53 мільярда. Украіна ўвяла супраць яе эканамічныя санкцыі. У мінулым годзе супраць Бакальчук увяла санкцыі таксама і Польшча.