Польшча ўвяла санкцыі супраць 50 фізічных і юрыдычных асобаў з Беларусі і Расіі

Польшча ўвяла нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да 50 беларускіх і расійскіх асоб. Рашэнне прынята на падставе нядаўна зацверджанага закона аб абмежавальных мерах, якія ўключаюць замарожванне актываў, піша reform.news.

kaminski_2.jpg

Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі краіны Марыюш Каміньскі. Паводле яго слоў, у пералік трапілі кампаніі, якія займаліся пастаўкамі расійскіх энергарэсурсаў у Польшчу, а таксама прадпрыемствы, звязаныя з фігурантамі санкцыйных спісаў ЕС.

«Таксама ў гэтым спісе будуць прадпрыемствы і алігархі, звязаныя з рэжымам Лукашэнкі, рэжымам які падтрымлівае вайну ва Украіне, агрэсію Расіі супраць Украіны, які парушае правы чалавека, адказны за рэпрэсіі супраць свайго народа. Прадстаўніком такіх кампаній у спісе будзе кампанія BELOIL Polska, якая пастаўляе маторныя маслы і звадкаваны паліўны газ», — сказаў Каміньскі

Міністр патлумачыў, што санкцыі прадугледжваюць замарожванне рахункаў, адмову ў каціроўцы акцый, у выпадку алігархаў — забарону на ўезд. Каміньскі адзначыў, што выяўленне расійскіх актываў у Польшчы працягнецца.

Усяго ў пераліку 50 падсанкцыйных асоб, у тым ліку 15 чалавек і 35 кампаній. Абмежавальныя меры ўступілі ў сілу з 26 красавіка.

З кампаній, звязаных з Беларуссю, у спіс уключаная BELOIL Polska, якая належыць «Беларуснафце» і БНК. Будуць замарожаныя яе рахункі і актывы, яна не зможа ўдзельнічаць дзяржзакупках.

У агульны санкцыйны пералік уключаны:

Таццяна Бакальчук, уласнік Wildberries;

Алег Дзерыпаска;

Міхаіл Фрыдман;

Міхаіл Гуцэрыеў;

Саіт-Салам Гуцэрыеў;

Вячаслаў Кантар;

Яўген Касперскі;

Аляксандра і Андрэй Мельнічэнкі;

Аляксей Мардашоў;

Аляксей Нячаеў;

Барыс Нураліеў, кіраўнік «1С»;

Цімур Рашыдаў;

Ігар Сечын;

Віктар Вексельберг;

Санкцыі ў дачыненні да кампаній распаўсюджваюцца ў тым ліку на:

«Акрон»;

звязаныя з Нураліевым польскія юрыдычныя асобы Axioma, «ФосАгро»;

дыстрыбутара СУЭК Barter Coal і іншыя польскія юрыдычныя асобы СУЭК;

Eurochem Polska;

польскія юрыдычныя асобы Faberlic;

сетка крам Go Sport, якая належыць «Спорт-майстру»;

КамАЗ;

Kaspersky Lab і яе польскіх дыстрыб'ютараў;

KTK Polska;

кампанію «Новатэк» і яе польскія юрыдычныя асобы;

кампанію Maga Foods (вытворчасць прадуктаў харчавання), звязаная з Міхаілам Фрыдманам;

«Газпрам»,

Severstal Distribution;

1C-POLAND;

WILDBERRIES і інш.