Чатыры пачкі паперы па цане стэлажа, з якога іх прадаюць (фотафакт)
Гандлёвы сюр заўважаны ў адной з крамаў у Баранавічах.

Журналісты Intex-press заўважылі ў Баранавічах цікавую карціну. Чатыры пачкі паперы фармату А4 па цане 30-35 рублёў прадаюцца са стэлажа коштам 140 рублёў.
Нагадаем, што апошнім часам цэны на паперу для друку рэзка павысіліся. Раней пачак на 500 аркушаў каштаваў 9-12 рублёў, зараз — у тры разы болей.