З 26 красавіка ў Беларусі на дзве капейкі падаражэла аўтамабільнае паліва, паведаміў «Белнафтахім».

З сённяшняга дня кошты на паліва складуць:
АІ-92 — 2,18 рубля;
АІ-95 — 2,28 рубля;
АІ-98 — 2,50 рубля;
ДТ — 2,28 рубля.
Гэта ўжо дзявятае павышэнне цаны на паліва ад пачатку года.