Яны зайздросцяць Беларусі
Яшчэ ў сакавіку, калі эканамічны крызіс у Беларусі толькі набіраў абароты, Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця размеркавала краіны паводле крэдытнай рызыкі. Беларусь атрымала ў гэтым спісе найбольшую колькасць штрафных балаў — 7, што азначала: яе эканамічныя справы дрэнныя. Сёння гэта ўжо навідавоку.
Яшчэ ў сакавіку, калі эканамічны крызіс у Беларусі толькі набіраў абароты, Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця размеркавала краіны паводле крэдытнай рызыкі. Беларусь
атрымала ў гэтым спісе найбольшую колькасць штрафных балаў — 7, што азначала: яе эканамічныя справы дрэнныя. Сёння гэта ўжо навідавоку.
Але значна больш паказальна, якія краіны сталі каляжанкамі Беларусі па няшчасці. Сяброўкі Беларусі па рэйтынгу: Бурундзі, Буркіна-Фасо, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Конга, Чад,
Кот’д’Івуар, Эквадор, Эрытрэя, Куба, Афганістан, Эфіопія, Гамбія, Гвінея-Бісаў, Гаіці, Ірак, Лаос, Лівія (што не дзіўна), М’янма, Мальдзівы, Непал, Нікарагуа, Нігер,
Пакістан, Руанда, Сьера-Леонэ, Ліберыя, Ліван, Самалі, Сірыя, Судан, Тога, Венесуэла, Зімбабве.
Кампанія ганаровая і шаноўная, пераважна краіны трэцяга свету. Лівія і Сірыя ўляцелі ў спіс яшчэ да асноўных грамадскіх забурэнняў, рэзка павысіўшы свае штрафныя паказчыкі. Гэта краіны, з якімі
Беларусь у цёплых і прыязных стасунках. Венесуэла і Куба, якія з Беларуссю — стратэгічныя партнёры, таксама не радуюць эканамічнай стабільнасцю. З Зімбабве — чэмпіёнам па інфляцыі
— Беларусь зусім нядаўна абмянялася пацалункамі. У Ірана сітуацыя лепшая: усяго 6 штрафных балаў, але фінансавая рызыка ўсё роўна вялікая.
Высокая сямібальная рызыка і ў калегаў па СНД: Кыргызстана, Таджыкістана, Украіны, Малдовы. Затое ў Расіі, якую Беларусь абвінавачвае ў ганебным капіталізме, нізкі ўзровень рызыкі — усяго
тры балы. Заходнія беларускія суседзі, якія, калі верыць тэлевізійнай прапагандзе, не вылазяць з суцэльных крызісаў, пачуваюцца даволі ўпэўнена.
У Літвы чатыры пункты рызыкі, у Польшчы — два, у Эстоніі — нуль. Нават у Грэцыі і Партугаліі, якія сёння зазналі цяжкасці, рызыкі экспартных крэдытаў — нулявыя.
Беларусь, якая крэдытаў панабірала, і невядома, як будзе вяртаць іх, не мае прыязных заможных сяброў. Сярод заможных — краіны з нулявым узроўнем рызыкі: Бельгія, Аўстрыя, Фінляндыя, Канада,
Чэхія, Данія, Ізраіль, Вугоршчына, Японія, Карэя, Люксембург, Мальта, Аўстралія, Новая Зеландыя, Сінгапур, Нарвегія, Германія, Вялікабрытанія, Францыя і Злучаныя Штаты. Многія з гэтых краінаў
неаднойчы выкрываліся ў «двайных стандартах», варожасці і падрыўных аперацыях супраць Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы калісьці нам абяцаў: «Я Беларусь за цывілізаваным светам не павяду».
Цяпер мы прыйшлі.
У кампаніі з Кубай, Венесуэлай, Зімбабвэ ды Паўночнай Карэяй на даляглядзе. Астатнія «зайздросцяць моцнай і працвітаючай Беларусі».