Яшчэ адна вялікая карпарацыя спыняе супрацоўніцтва з БелАЗам

Амерыканская карпарацыя Cummins, адзін з асноўных пастаўшчыкоў рухавікоў для БелАЗа, пацвердзіла прафесійнаму Саюзу беларусаў Вялікабрытаніі (PUBB), што не адпраўляе "ніякай прадукцыі БелАЗу або яго дылерам".

img_0539_min.jpg


Гэтая пазіцыя з'яўляецца вынікам санкцый ЕС, а таксама інтэнсіўнага лабіравання з боку НДА і беларускіх дыяспар, а тым ліку PUBB, якія ўпершыню звярнуліся да Cummins амаль год таму, у верасні 2020 года, з прычыны парушэнняў правоў рабочых і рэпрэсій на жодзінскім заводзе.
Cummins — амерыканская транснацыянальная карпарацыя, якая распрацоўвае, вырабляе і прадае рухавікі, фільтраванне і прадукцыю для выпрацоўкі электраэнергіі. Кампанія Cummins ажыццяўляе продаж прыкладна ў 190 краінах і тэрыторыях праз сетку, якая складаецца з больш чым 600 уласных і незалежных дыстрыб'ютараў і прыкладна 6000 дылераў.
БелАЗ быў уключаны ў санкцыйны спіс Еўрасаюза. Раней супрацоўнічаць з БелАЗам адмовіліся тры буйныя кампаніі: нямецкая «Beckers Group», дацкая «Danfoss» і японская «Yokohama».